Цэнтралізаванае тэсціраванне — 2018. Беларуская мова. Рэпетыцыйнае тэсціраванне / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : Аверсэв, 2018. — 46 c., [4] арк. каляр. іл.
ISBN 9789851928411.
Дапаможнік змяшчае тэставыя заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні першага і другога этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2017/2018 навучальным годзе. Да ўсіх заданняў дадзены падрабязныя каментарыі і адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2018 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.