Выдадзены зборнікі па матэрыялах цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання

Выдадзены РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”» і паступілі ў продаж зборнікі экзаменацыйных (тэставых) заданняў па 14 вучэбных прадметах, прапанаваных выпускнікам і абітурыентам пры правядзенні ЦЭ і ЦТ у 2026 годзе.
Да ўсіх заданняў дадзены адказы, прыведзены ўзоры бланка адказаў.
Таксама ТДА «Аверсэв» выдадзены поўныя зборнікі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Англійская мова», «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія», якія змяшчаюць тэставыя заданні ЦТ 2021‒2022 гг., ЦЭ і ЦТ 2023‒2025 гг.
Да ўсіх заданняў дадзены адказы, прыведзены ўзоры бланка адказаў, а таксама прадстаўлены аналітычны матэрыял па выніках выканання экзаменацыйнай (тэставай) работы цэнтралізаванага экзамену 2025 года.
Зборнікі рэкамендуюцца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да ЦТ, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.