Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : поўны зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : Аверсэв, 2014. — 245 c., [4] арк. каляр. іл. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам). ISBN 978-985-19-12496.
Дадзены зборнік змяшчае тэсты Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2009—2013 гадах. Да ўсіх заданняў даюцца адказы. У выданні прыводзяцца таксама ўзоры бланка адказаў (каляровыя). Зборнік дапаможа старшакласнікам і абітурыентам не толькі сістэматызаваць і самастойна пракантраляваць свае веды, але і прасачыць асноўныя тэндэнцыі ў фарміраванні заданняў цэнтралізаванага тэсціравання. Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2015 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.