Цэнтралізаванае тэсціраванне. гісторыя Беларусі : зборнік тэстаў / Рэсп. інт кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : Аверсэв, 2011. — 45 c., [8] арк. каляр. іл. : іл. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам). ISBN 978-985-529-839-8.
Зборнік змяшчае тэставыя заданні па гісторыі Беларусі, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2011 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні. Рэкамендуецца навучэнцам старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2012 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам агульнаадукацыйных устаноў.