Цэнтралізаванае тэсціраванне. Гісторыя Беларусі : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : Аверсэв, 2009. — 108 c. : іл. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
Дадзены зборнік змяшчае тэставыя заданні па гісторыі Беларусі, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2009 годзе. Выданне таксама ўключае адказы да ўсіх заданняў і ўзор бланка адказаў, выкарыстанне якога дапаможа набыць практычныя навыкі ў яго запаўненні. Рэкамендуецца навучэнцам старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2010 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам агульнаадукацыйных устаноў.