
Цэнтралізаваны экзамен. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2026. — 32 с.
ISBN 978-985-34-0716-7.
Зборнік тэстаў змяшчае экзаменацыйныя (тэставыя) заданні па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», якія былі прапанаваны ўдзельнікам цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2026 годзе. Да ўсіх заданняў пададзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне ўзораў дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на экзамене і тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.