Цэнтралізаваны экзамен. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2025. — 32 с.
ISBN 978-985-34-0081-6.
Зборнік тэстаў змяшчае экзаменацыйныя (тэставыя) заданні па беларускай мове, якія былі прапанаваны ўдзельнікам цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2025 годзе. Да ўсіх заданняў пададзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на экзамене і тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.