Цэнтралізаваны экзамен. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Гісторыя Беларусі : зборнік тэстаў / Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2025. — 32 с. : іл.
ISBN 978-985-34-0090-8.
Зборнік тэстаў змяшчае экзаменацыйныя (тэставыя) заданні па гісторыі Беларусі, якія былі прапанаваны ўдзельнікам цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2025 годзе. Да ўсіх заданняў пададзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на экзамене і тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.