Цэнтралізаваны экзамен. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : поўны зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. − Мінск : Аверсэв, 2025. − 238 c., [2] арк. каляр. іл.
ISBN 978−985-19-8582-7.
Поўны зборнік тэстаў змяшчае 45 варыянтаў экзаменацыйных (тэставых) работ, прапанаваных Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020−2022 гадах, цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023−2024 гадах. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на экзамене і тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкам падрыхтоўчых курсаў і рэпетытарам.