Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мінск : Новое знание, 2022. – 56 с., [2] арк. каляр. іл.
ISBN 978-985-24-0416-7.
Зборнік змяшчае тэставыя заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2022 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на экзамене.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да экзамену ў 2023 годзе, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.