Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мінск : Новое знание, 2020. – 56 с., [2] арк. каляр. іл.
ISBN 978-985-24-0182-1.
Зборнік змяшчае тэставыя заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2021 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.