Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : Аверсэв, 2015. — 47 c., [4] арк. каляр. іл. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам). ISBN 978-985-19-17781.
Зборнік змяшчае тэставыя заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2015 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні. Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2016 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.