г. Мінск, вул. Чайкоўскага, 7
ДРТ

Дыстанцыйнае РТ дазваляе будучым абітурыентам і ўсім жадаючым праверыць свае веды па кожным з 15 вучэбных прадметаў і неадкладна даведацца свой рэзультат.

Прайсці ДРТ
Рэзультаты РЦЭ 2024
Рэзультаты РЦЭ

Навіны РІКВ

Інфармацыя

Трэці этап РТ 2023/2024 (ЦЭ і ЦТ)

Інфармуем, што трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2023/2024 навучальнага года для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) будзе праводзіцца ў сакавіку - красавіку 2024 г. Дакладны графік правядзення тэсціравання ўстанаўліваюць установы адукацыі, пералік якіх даступны на сайце РІКВ у раздзеле «Рэпетыцыйнае тэсціраванне», «Пункты правядзення РТ».

Рэгістрацыя на тэсціраванне праводзіцца ў анлайн-рэжыме праз асабісты кабінет удзельніка. Інфармацыя аб рабоце адзінай сістэмы рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання даступная ў раздзеле «РТ», «Памятка ўдзельніку РТ».

Да ўвагі выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі!

27 студзеня 2024 года для выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з РІКВ будзе праводзіцца рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену.

Чытаць далей...

Да ўвагі выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і абітурыентаў устаноў вышэйшай адукацыі 2024 года!

Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» інфармуе аб правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праводзіцца ў тры этапы: 

1-ы этап – кастрычнік – снежань 2023 г. 

2-і этап – студзень – люты 2024 г. 

3-і этап – сакавік – красавік 2024 г. 

Пералік устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, на базе якіх можна прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне, будзе размешчаны на сайце РІКВ пасля заключэння дагавораў. Кожны пункт правядзення тэсціравання вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання па вучэбных прадметах. Актуальная інфармацыя па ўсіх даступных сеансах рэпетыцыйнага тэсціравання размяшчаецца ў асабістым кабінеце ўдзельніка тэсціравання на сайце РІКВ.

Падрабязная інфармацыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання размешчана ў раздзеле «Рэпетыцыйнае тэсціраванне» (https://rikc.by/pretrialtesting/335-repeticionnoe-testirovanie.html).

Выдадзены зборнікі па матэрыялах цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання

 

Выдадзены ТДА «Аверсэв» і паступілі ў продаж зборнікі экзаменацыйных (тэставых) заданняў па 14 вучэбных прадметах, прапанаваных выпускнікам і абітурыентам пры правядзенні ЦЭ і ЦТ у 2023 годзе.

Да ўсіх заданняў дадзены адказы, прыведзены ўзоры бланка адказаў.

Зборнікі рэкамендуюцца навучэнцам старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2024 года, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да ЦТ 2024 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года

Паважаныя абітурыенты!

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года вы можаце атрымаць з 14.07.2023 у пунктах, дзе праходзілі тэсціраванне, да заканчэння тэрміну дзеяння сертыфіката (да 31.12.2024).

Тыя абітурыенты, якія праходзілі ЦТ у рэзервовыя дні, могуць атрымаць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года з 20.07.2023 у пунктах, дзе праходзілі тэсціраванне, да заканчэння тэрміну дзеяння сертыфіката (да 31.12.2024).

Для атрымання сертыфікатаў пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама пропуск па вучэбным прадмеце з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў».

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджана пастанова ад 29 сакавіка 2022 г. № 58 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2022 годзе»

 

Дакументам вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання 2022 года ў асноўныя і рэзервовыя дні.

Да ўвагі абітурыентаў! Выдадзены зборнікі па матэрыялах цэнтралізаванага тэсціравання

ТАА «Новое знание» выдадзены і паступілі ў продаж зборнікі тэставых заданняў па 14 вучэбных прадметах, прапанаваных абітурыентам пры правядзенні ЦТ у 2022 г.

Таксама можна набыць выдадзеныя ТАА «Аверсэв» поўныя зборнікі па 9 вучэбных прадметах, якія змяшчаюць тэставыя заданні ЦТ 2017–2021 гг.

Да ўсіх заданняў дадзены адказы, прыведзены ўзоры бланка адказаў.

З дапамогай дадзеных дапаможнікаў старшакласнікі і будучыя абітурыенты змогуць не толькі сістэматызаваць і самастойна пракантраляваць свае веды, але і прасачыць асноўныя тэндэнцыі ў фарміраванні заданняў ЦТ. Зборнікі рэкамендуюцца навучэнцам старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да ЦТ 2023 г., а таксама настаўнікам і выкладчыкам.

Вакансіі

Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» праводзіць конкурс на замяшчэнне вакантнай пасады метадыста па:

 

  • матэматыцы
  • гісторыі Беларусі

Кантактны тэлефон: (017) 311 00 05

Праграмы ўступных іспытаў па вучэбных прадметах

Праграмы ўступных іспытаў у 2024 годзе для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://www.adu.by/ru/uchenikam/podgotovka-k-ekzamenam.html.

Зацверджаны эмблема і сцяг Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 308 зацверджаны эмблема і сцяг Міністэрства адукацыі. Дадзены дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства. Таксама Указам зацверджаны палажэнні аб эмблеме і сцягу, іх апісанні і выявы. Сімвалы будуць выкарыстоўвацца для ідэнтыфікацыі Міністэрства адукацыі ў інфармацыйнай прасторы краіны і за яе межамі, для вызначэння прыналежнасці супрацоўнікаў.

Дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне

Для таго каб будучыя абітурыенты маглі прайсці адзін з этапаў РТ бясплатна, на сайце РІКВ створаны раздзел «Дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне», у якім размешчаны: варыянты тэстаў (па адным) па 15 вучэбных прадметах, тэматычнае кансультаванне для выканання работы над памылкамі. Матэрыялы тэматычнага кансультавання ўключаюць само заданне, яго рашэнне і / або каментары да яго, правільны адказ і спасылку на падручнік ці вучэбны дапаможнік з указаннем параграфа, у якім выкладзены дадзены матэрыял.

Для набыцця навыкаў запаўнення бланка і пазбягання тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на ЦТ у раздзеле таксама прыведзены ўзоры бланка адказаў і падрабязная інструкцыя па запаўненні бланка адказаў (відэаролік).

Абітурыенты праз сэрвіс, размешчаны ў вышэйзгаданым раздзеле, могуць атрымаць свой рэзультат (бал) выканання тэста ДРТ, а таксама нумары правільна і няправільна выкананых заданняў.

Рэзультаты па СМС

Результаты по СМС

Паважаныя абітурыенты!

У адпаведнасці з п. 9.17 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.06.2006 г. № 714, УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” "забяспечвае інфармаванне абітурыентаў аб рэзультатах цэнтралізаванага тэсціравання” праз сайт інстытута, а таксама з выкарыстаннем SMS-запытаў сродкамі мабільнай сувязі на кароткі нумар 5050. Паслуга рэалізавана ў выглядзе інтэрактыўнага сэрвісу SMS-падпіскі і на дадзены момант даступная для абанентаў VELCOM, MTС, LIFE:). Падрабязна з дадзенай паслугай можна азнаёміцца ў раздзеле "Рэзультаты па СМС”.

Банеры
Портал президента РБ Портал министерства экономики Портал министерства образования Год качества Качество услуг Биометрический паспорт
Яндекс.Метрика