Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова : зборнік тэстаў / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. — Мінск : Аверсэв, 2023. — 24 c., [4] арк. каляр. іл.
ISBN 9789851974814.
Зборнік тэстаў змяшчае экзаменацыйныя (тэставыя) заданні па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2024 года, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.